wd wp Пошук:

Аркадзь Аляксандравіч Спаткай

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спаткай. Аркадзь Аляксандравіч Спаткай — беларускі інжынер і гаспадарчы дзеяч[1].

Біяграфія

Пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту пачаў працу ў аддзеле генеральнага плана і транспарту «Белпрампраекта», дзе праектаваў чыгуначны транспарт для Наваполацкага НПЗ[1].

У студзені 1964 года Аркадзя Спаткая загадам старшыні Дзяржбуда СССР перавялі ў Мінскае аддзяленне (цяпер ААТ «Мінскі Прамтранспраект») Усесаюзнага НДІ «Прамтрансндіпраект». Сумесна з «Белпрампраектам» быў распрацаваны і рэалізаваны (пры падтрымцы Дзяржплана і Дзяржбуда СССР) праект першага ў Савецкім Саюзе Віцебскага ўсходняга прамысловага вузла. На 32 працэнты скараціўся кошт будаўніцтва. І амаль на столькі ж плошча земляў[1].

Узнагароды

За распрацоўку праекта Віцебскага ўсходняга прамысловага вузла і яго ажыццяўленне старшаму інжынеру Аркадзю Спаткаю была прысуджана Прэмія Савета Міністраў СССР за выдатныя праекты. А яшчэ тры праекты Аркадзя Спаткая экспанаваліся на ВДНГ СССР і былі ўдастоены медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Душа его наполнена ожиданием весны (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы