Аркадзь Ісакавіч Райкін (24 кастрычніка 1911, Рыга — 17 снежня 1987) — савецкі артыст эстрады. Народны артыст СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
Скончыў Ленінградскі інстытут сцэнічных мастацтваў у 1935 годзе. Працаваў у ленінградскім Тэатры працоўнай моладзі, маскоўскім тэатры імя Ленінскага камсамола, адначасова выступаў на эстрадзе (канферанс, інтэрмедыі). З 1939 года артыст, з 1942 года мастацкі кіраўнік Ленінградскага тэатра эстрады і мініяцюр (з 1948 года Тэатр мініяцюр); у 1983 годзе на аснове трупы гэтага тэатра створаны Тэатр мініяцюр пад кіраўніцтвам Райкіна ў Маскве (з 1987 тэатр «Сатырыкон»). Выступаў з маналогамі, куплетамі, лірычнымі эпізодамі.