wd wp Пошук:

Аркадзь Іосіфавіч Савініч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савініч. Аркадзь Іосіфавіч Савініч (1866 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1866 годзе[1].

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскім рэальным вучылішчы[1]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1885 годзе і скончыў курс у 1890 годзе па першым разрадзе[1].

Прафесійная дзейнасць

Яшчэ ў час канікул 1887 і 1888 гадоў А. Савініч быў на практычных занятках па службе шляху і будынкаў Лібава-Роменскай чыгункі, а ў 1889 годзе — пры работах па ўнутранай аддзелцы храма Святога Уладзіміра(руск.) бел. ў Херсанесе Таўрычаскім[1].

Пасля заканчэння навучання ў Інстытуце, А. Савініч быў памочнікам галоўнага архітэктара, акадэміка М. Чагіна, пры працах па ўнутранай аддзелцы, а таксама пры пабудове новай царквы(руск.) бел. ў маёнтку А. Г. Кузняцова «Фарос» ля Байдарскіх варот(руск.) бел.[1]. У 1890 годзе А. Савініч прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту(руск.) бел., а ў 1891 годзе — да канцылярыі обер-пракурора(руск.) бел. Святога Сінода. З 1892 года Савініч займае пасаду малодшага інжынера будаўнічага аддзялення арэнбургскага губернскага праўлення[1].

Не пазней 1908 года стаў гродзенскім губернскім інжынерам(руск.) бел.[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 296
  2. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1908 год. Стр. 7
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія інжынеры
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага рэальнага вучылішча
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў