Заходняя група: Дарыйскі Паўночна-заходні | Цэнтральная група: Эалійскія Аркада-кіпрскія | Усходняя група: Атычны Іанійскія |
Ахейскі (паўночны) дарыйскі(M Македонскі — класіфікацыя няясная) |
Аркада-кіпрскі ці паўднёва-ахейскі — дыялект старажытнагрэчаскай мовы, на якім размаўлялі жыхары Аркадыі (цэнтральны Пелапанес) і Кіпра. Яго падабенства з мікенскай грэчаскай мовай, вядомай па надпісах лінейным пісьмом Б, паказвае, што аркада-кіпрскі дыялект з’яўляецца яго нашчадкам. Меркавана, на прота-аркада-кіпрскім дыялекце (каля 1200 да н.э.) размаўлялі ахейцы Пелапанеса да ўварвання дарыйцаў, таму яго называюць яшчэ паўднёва-ахейскім.
Ізаглосы кіпрскага і аркадскага субдыялектаў пацвярджаюць, што ахейцы пасяліліся на Кіпры. Як піша Паўсаній:
Пасля Эхема царом аркадзян стаў Агапенар, сын Анкея і ўнук Лікурга; ён быў правадыром ахеянаў у паходзе на Трою. Калі Іліён быў узяты і калі эліны плылі дамоў, узнялася бура, якой Агапенар і караблі аркадзян былі занесены на Кіпр; там Агапенар стаў будаўніком горада Пафаса і ўзвёў храм Афрадыце ў Палай Пафасе (у Старым Пафасе).[3] |
Пафас быў заснаваны да 1100 да н.э. Пасля з’яўлення дарыйцаў на Пелапанесе частка насельніцтва Аркадыі перасялілася на Кіпр, а астатнія былі замкнёныя ў Аркадскіх горах. Пасля крушэння мікенскай цывілізацыі сувязь перарвалася і кіпрскі субдыялект стаў адрознівацца ад аркадскага. Яго пісьмом аж да III стагоддзя да н.э. быў кіпрскі сілабарый[4] [5]
Толькі ў аркадскім пісьме выкарыстоўвалася літара сан, амаль да VI стагоддзя да н.э. Аркада-кіпрскі дыялект захаваў мноства асаблівасцей мікенскага, рана страчаных у атычным і іанічным дыялектах, напр. гук /w/, які пазначаўся літарай дыгама.