wd wp Пошук:

Арганізацыя Бадра

Арганізацыя Бадра (араб. منظمة بدر‎‎) — ваеннае крыло Вярхоўнага Савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку. Сфармавана ў 1982 годзе ў Тэгеране для барацьбы са свецкім рэжымам Садама Хусейна.

У 2003 годзе байцы Бадра ўсталявалі кантроль над некаторымі гарадамі поўдня Ірака. У новым іракскім урадзе Бадр курыруе МУС. Самыя вядомыя з гэтых падраздзяленняў — Брыгады Ваўка і Брыгады Вулкана (барацьба з партызанамі), а таксама Брыгады Скарпіёна (разведка і дыверсіі). Асноўныя ворагі Бадра: суніцкія паўстанцы, прыхільнікі старога рэжыму і Армія Махдзі, з якiмi ў жніўнi 2008 года адыблiся буйныя сутыкненнi ў горадзе Кербела. Да Арганізацыі Бадра належаў загінулы ў 2007 губернатар правінцыі Мутана[1].

Генеральны сакратар Арганізацыі Бадра — Хадзі аль-Амеры.

Арганізацыя Бадра абвінавачвалася ў шматлікіх забойствах, незаконных арыштах і катаваннях суніцкага насельніцтва[2].

Зноскі

  1. В Ираке от взрыва погиб еще один губернатор провинции. Архівавана 29 верасня 2007. Независимая газета. от 20.08.2007 г.
  2. Президент и премьер Ирака поддержали шиитских боевиков. Lenta.Ru от 06.08.2005 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы Ірака
Катэгорыя·Баявыя арганізацыі палітычных партый
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1982 годзе