wd wp Пошук:

Арва Пярт

А́рва Пярт (эст.: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасня 1935, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазітар класічнай і сакральнай музыкі[8]. З канца 1970-х Пярт працаваў у мінімалістычным стылі, які ўключае яго ўласна вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі(англ.) бел.. Яго музыка часткова натхнёная грыгарыянскімі спевамі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў павеце Ярвамаа, выхоўваўся маці і айчымам у Ракверэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў іграць на фартэпіяна дома, у 1954 пачаў навучанне ў талінскай сярэдняй музычнай школе, але ўжо праз год пайшоў у войска, дзе іграў у ансамблі на габоі і ўдарных. У Талінскай кансерваторыі вывучаў кампазіцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам пачаў рабіць музыку для кіно і тэатра. У 1950-х ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансерваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадзюсарам на Эстонскім радыё.

Старшыня Саюза кампазітараў СССР Ціхан Хрэннікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненне серыялізму ў творы «Некралог» (1960) і «падпаданне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не перашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам капазітараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 творца замест складання ўласных кампазіцый вывучаў сярэдневяковую і рэнесансную музыку. Прыблізна ў той самы час ён перайшоў з лютэранства ў праваслаўе[9].

У 1980, пасля працяглай барацьбы з наменклатурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Спачатку пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 пераехаў у Берлін. На пераломе XX—XXI стагоддзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве паміж Талінам[10] і Берлінам[11]. Вольна гаворыць па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[12][13][14].

Удзел у фільмах

Ігравое кіно

Зноскі

  1. Arvo Pärt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arvo Pärt // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119359979 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 24 лютага 2022.
  5. http://epl.delfi.ee/news/kultuur/arvo-part-valiti-ameerika-kunstiakadeemia-auliikmeks?id=50729538
  6. http://www.akadeemia.ee/et/liikmeskond/_liikmed/part/
  7. http://visnews-en.blogspot.com.ee/2011/12/other-pontifical-acts_12.html
  8. Arvo Part Answers
  9. Peter Quinn. Arvo Pärt Архівавана 23 кастрычніка 2013., classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine
  10. New York City Ballet program notes in Playbill, January 2008.
  11. Radio :: SWR2 - SWR.de (нявызн.). swr.online. Праверана 25 верасня 2014.
  12. P. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.
  13. Arvo Pärt Special 1: How Sacred Music Scooped an Interview (нявызн.). Праверана 25 верасня 2014.
  14. P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кампазітары-мінімалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 1 класа
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выканаўцы ECM Records
Катэгорыя·Кампазітары Эстоніі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Эстоніі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пайдэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных