wd wp Пошук:

Арберэшы

Арберэшы (алб.: Arbëreshë) — культурная група албанцаў на поўдні Італіі. Размаўляюць на асобныя дыялекце албанскай мовы. Агульная колькасць (2015 г.) - 102 тысячы чал.[1]

Арберэшы — нашчадкі албанцаў, якія перасяляліся на поўдзень Італіі і на Сіцылію ў XV - XVII стст. Пераважна служылі ваеннымі наёмнікамі. Першы выпадак іх запрашэння ў Неапалітанскае каралеўства зафіксаваны ў 1448 г. За службу яны атрымоўвалі зямельныя валоданні, куплялі жытлы ў гарадах, дзе займаліся рамяством і гандлем. Албанскую ідэнтычнасць і мову захавалі пераважна сельскія жыхары.

Адасабленню ад італьянцаў і захаванню традыцый садзейнічала спавяданне праваслаўя. У XVIII ст. у Калабрыі і на Сіцыліі былі адчынены албанскія праваслаўныя адукацыйныя ўстановы. У наш час большасць вернікаў належаць да парафій розных праваслаўных цэркваў і албанскай грэка-каталіцкай царквы.

Зноскі

  1. Arbereshe in Italy

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы Еўропы
Катэгорыя·Албанцы
Катэгорыя·Народы Італіі