Ара́хаў ([ara’xau]; руск.: арахау) — апрыёрная штучная мова, якую распрацаваў расійскі пісьменнік Іван Карасёў (2006).
Мова збудаваная на полісінтэтычнай аснове з выкарыстаннем актыўнай тыпалогіі ў адрозненне ад большасці іншых штучных моваў. Спецыфічны лад гэтай мовы і фанемазначымы характар дазваляюць у некалькі разоў скарачаць аб’ём маўлення. Кожны галосны азначае назоўнік, а зычныя ўдакладняюць сэнс і служаць для перадачы граматычных фармантаў. [1]
Адзначаецца, што словы мовы арахаў і спосабы іх будовы з’яўляюць шэраг аналогій з басконскай[2] і нахска-дагестанскімі, у прыватнасці, з гадаберынскай мовамі[3].
Алфавіт арахаў пабудаваны на аснове лацінскага. У алфавіце 27 літар: A, Ä, B, C, D, E, Ë, F, G, H, I, J, K, L, M, N, O, Ö, P, R, S, T, U, Ü, V, Y, Z, якія адпавядаюць 27 гукам - 10 галосным і 17 зычным.
Кожнай літары адпавядае адзін выразны гук (фанематычнае пісьмо). Чытанне літары не залежыць ад яе месца ў слове (у прыватнасці, звонкія зычныя ў канцы слова не аглушаюцца, а галосныя ні ў якім разе не скажаюцца).
Націск не замацаваны, і падае, пераважна, на дзеяслоўны корань.
Вымаўленне практычна ўсіх літар даўнімаецца амаль без спецыяльнай падрыхтоўкі (M, N, K і інш.), вымаўленне іншых трэба запомніць:
Выкарыстоўваецца гемінацыя зычных, у тым ліку і ў пачатку слова. Структура словаў нераўнамерная: могуць сустракацца збегі зычных, як у пачатку, так і ў канцы (звычайна сссVссс — максімальны кластар).
Фаналагічная сістэма, акрамя 10 галосных, уключае 10 дыфтонгаў, якія, гэтаксама як галосныя, азначаюць назоўнікі: au, ao, ae, ai, ou, oe, oi, oa, ei, ea.
10 доўгіх дыфтонгаў (трыфтонгаў) служаць для ўтварэння множнага ліку: uau, uao, uae, uai, uou, uoe, uoi, uoa, uei, uea.
Чатыры лабіяльныя дыфтонгі — факультатыўныя, і служаць для ўдакладнення сэнсу: ua, uo, ue, ui.
Дыякрытыка (á, é, í, ó, ú, ý) служыць дзеля азначэння напружаных галосных пры ўтварэнні катэгорый часу ў дзеясловах. Літары (ă, ŏ) азначаюць неабавязковыя галосныя, устаўленыя дзеля мілагучнасці.Літары (â, ê, î, ô, û) звычайна выкарыстоўваюцца ў слоўніках дзеля маркіроўкі каранёў і таксама з’яўляюцца факультатыўнымі.
У мовы арахаў ёсць вялікі патэнцыял канструявання спецыялізаванай лексікі. Досыць добра і лагічна прадуманая базавая лексіка, але маюцца некаторыя лакуны з прычыны нядоўгага часу існавання гэтай мовы.
Граматыку арахаў можна выкласці ў аб’ёме каля 10 простых правіл, зведзеных у табліцы.
Мова мае лагічную структуру: кожная галосная літара (або іх спалучэнне) перадае назоўнік (а - чалавек, o - імя, u - жывёла, ai - камень і г.д.), а кожная зычная ўдакладняе сэнс, выступаючы ў ролі прыназоўнікаў, дзеяслоўных аспектаў і г.д. Скланенні, склоны і спражэнні адсутнічаюць. У арахаў ўсяго дзве часціны мовы — назоўнік і дзеяслоў, дзве катэгорыі часу (сапраўдны і меркаваны), дзве асобы – першая (уласная) і другая (старонняя).
О́йча наш — малітва, якой Ісус Хрыстос навучаў у Мацвей 6.9-13:
Ойча наш, які ёсць у небе! Свяціся Імя Тваё. Прыйдзі Валадарства Тваё. Будзь воля Твая Як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння. І адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым. І не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад ліхога. Пераклад малітвы на арахаў: