Арарацкая Курдская Рэспубліка[4][5][6] — самаабвешчаная курдская дзяржава. Была размешчана на ўсходзе сучаснай Турцыі на тэрыторыі сучаснага іла Агры. (Агры назва турэцкай вобласці, з’яўляецца турэцкай назвай Арарата).
Арарацкая Рэспубліка абвясціла незалежнасць у 1927 годзе, падчас хвалі паўстання сярод курдаў у паўднёва-ўсходняй Турцыі. У кастрычніку 1927 года, вёска каля Арарата вызначалася як часовая сталіца Курдыстана. Хайбун зрабіў звароты да вялікіх дзяржаў і Лізе Нацый, і таксама паслаў паведамленні іншым курдам у Іраку і Сірыі, каб папытаць супрацоўніцтва. Але так і не дачакаўшыся дапамогі, ужо ў 1930 годзе Арарацкая Рэспубліка спыніла сваё існаванне.