wd wp Пошук:

Аравіцкі сельсавет

Араві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Аравічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшлі тэрыторыі скасаваных Дронькаўскага, Краснасельскага і Паганянскага сельсаветаў. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стралічаўскага сельсавета[1].

На момант скасавання сельсавет налічваў 7 населеных пунктаў: вёскі Аравічы, Дронькі, Краснаселле, Пагоннае, Хвашчоўка, пасёлкі Гнездзенка і Града.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна