wd wp Пошук:

Апошні этап

Апошні этап (польск.: Ostatni etap) – польскі мастацкі фільм 1947 года рэжысёра Ванды Якубоўскай. У аснову яго пакладзены ўспаміны былых зняволеных фашысцкіх лагероў. Сцэнар напісаны ў 1945 годзе былымі зняволенымі Аўшвіц-Біркенаў: Вандай Якубоўскай і Гердай Шнайдэр. Сцэнар быў падтрыманы Іосіфам Сталіным. Фільм здымаўся ў самім лагеры.

Сюжэт

На падставе ўспамінаў - паўдакументальная гісторыя пра пакутніцкую смерць жанчын у нямецкім лагеры Аўшвіц-Біркенаў і гераізм зняволеных з лазарэта, які сфармаваў рух супраціву ў гэтым «камбінаце смерці». Прадстаўлены вобраз чалавечых пакут і трагедый, але і чалавечай барацьбы за годнасць. Польская яўрэйка Марта, якая выконвае ролю перакладчыка ў лагеры, дапамагае іншым зняволеным і працуе ў арганізацыі руху супраціву. Пасля няўдалай спробы ўцёкаў яна гіне непасрэдна перад вызваленнем лагера. Алену хавае ў лагерным шпіталі француская зняволеная, але яе немаўля пасля нараджэння забівае нямецкі лекар. Яўгенія, расійскі ўрач, прайшла праз катаванні і была забітая за дапамогу хворым і арганізацыю супраціву. Нямецкая камуністка выкрывае нямецкага псеўдадоктара Лалунію і трапляе ў лагерны бункер. Сярод герояў фільму ёсць і супрацоўнікі лагера, якія не пазбаўлены некаторых чалавечых якасцей. Фільм заканчваецца заклікам паміраючай Марты: «Не дазваляйце Асвенцыму паўтарыцца!».

Ролі

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фільмы пра Халакост
Катэгорыя·Фільмы 1947 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы пра Другую сусветную вайну
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0