wd wp Пошук:

Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі

Карта апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі

Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі (лац.: Vicariatus Apostolicus Arabiae Septentrionalis) — апостальскі вікарыят Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Манама, Бахрэйн. Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Кафедральным саборам апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі з’яўляецца царква Святога Сэрца ў горадзе Манама, Бахрэйн.

Тэрыторыя

Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на Бахрэйн, Катар, Кувейт і Саудаўскую Аравію. У апостальскім вікарыяце Паўночнай Аравіі дзейнічае 7 прыходаў: 4 прыходу ў Кувейце, 2 — у Бахрэйне і 1 — у Катары.

Гісторыя

29 чэрвеня 1953 года года Рымскі Папа Пій XII выдаў булу «Quemadmodum dispensator», якой заснаваў апостальскую прэфектуру Кувейта, вылучыўшы яго з апостальскага вікарыята Аравіі (сёння — Апостальскі вікарыят Паўднёвай Аравіі). Пастырская апека над апостальскім вікарыятам Паўночнай Аравіі была даручана манахам з манаскага ордэна босых кармелітаў.

2 снежня 1954 года Рымскі Папа Пій XII выпусціў булу «Quandoquidem Christi», якой пераўтварыў апостальскую прэфектуру Кувейта ў апостальскі вікарыят.

У 1973 годзе ў апостальскім вікарыяце Кувейта быў адкрыты прыход для вернікаў візантыйскага абраду.

31 мая 2011 года апостальскі вікарыят распаўсюдзіў сваю юрысдыкцыю на Бахрэйн, Катар і Саудаўскую Аравію, якія належалі апостальскаму вікарыяту Аравіі і ў адпаведнасці з дэкрэтам «Bonum animarum» Кангрэгацыі евангелізацыі народаў быў пераназваны ў апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі.

У жніўні 2012 года цэнтр апостальскага вікарыята быў перанесены з горада Кувейт у горад Манама.

Літургічнай мовай у апостальскім вікарыяце Паўночнай Аравіі з’яўляецца арабская мова. У наш час вернікамі апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі з’яўляюцца галоўным чынам замежныя рабочыя, якія працуюць на нафтавых промыслах. Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі таксама распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на вернікаў усходніх абрадаў.

Ардынарыі апостальскага вікарыята

Зноскі

  1. гл. Абрэвіятуры каталіцкіх мужчынскіх манаскіх ордэнаў і кангрэгацый

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцтва ў Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Каталіцтва ў Бахрэйне
Катэгорыя·Каталіцкія дыяцэзіі Кувейта
Катэгорыя·Каталіцтва ў Катары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі