wd wp Пошук:

Апостальская адміністратура Кыргызстана

Карта Кыргызстана

Апостальская адміністратура Кыргызстана (лац.: Apostolica Administratio Kyrgyzstaniana) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка структуры Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Бішкек, Кыргызстан. Апостальская адміністратура распаўсюджвае сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Кыргызстана. У наш час у Кыргызстане дзейнічае тры каталіцкія прыходы ў Бішкеку, Таласе і Джалал-Абадзе.

Гісторыя

22 снежня 1997 года ў Кыргызстане Рымскім Папам Янам Паўлам II была заснавана місія sui iuris, якая вылучылася з Апостальскай адміністратуры Казахстана.

18 сакавіка 2006 года Рымскі Папа Бенедыкт XVI выпусціў булу In Kyrgyzstania spiritali, якой заснаваў Апостальскую адміністратуру Кыргызстана.

Ардынарыі

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Апостальскія адміністратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцтва ў Кыргызстане