wd wp Пошук:

Апока

Апока з ваколіц Саратава

Апока — лёгкая, цвёрдая, мікрапорыстая асадкавая парода, складзеная з аморфнага крэмнязёму (апалу да 98 %) з дамешкам гліністага рэчыва, шкілетных рэшткаў дыятамей, радыялярый і інш.. Паходжанне апокі дагэтуль дакладна не вызначана. Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што гэтая парода ўтварылася ў марскіх умовах, паводле іншых, апокі з’яўляюцца прадуктам змянення трэпелаў, дыятамітаў і іншых парод. Радовішчы пераважна сярод мелавых і ніжнепалеагенавых адкладаў. На Беларусі радовішчы маюцца ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Парода трывалая, звонкая пры ўдары, мае паўракавісты злом, валодае вялікай порыстасцю і гіграскапічнасцю, звычайна шэрага або цёмна-шэрага колеру. Адрозніваецца добрымі цяпло-гукаізаляцыйнымі ўласцівасцямі.

Апокі выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, вытворчасці цэменту і як адсарбент.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды