wd wp Пошук:

Апал

Апалмінерал падкласа гідраксідаў. Мае 1—34% вады, 65—92% SiO2, прымесі аксідаў Fe2O3, MgO, CaO і інш.

Назва

Назаа ад лацінскага слова «opalus», якое бярэ пачатак ад санскрыцкага «úpala», г.зн. «каштоўны камень».

Апісанне

Чысты апал бясколерны, непразрысты, мае афарбоўку блізкую да малочнай або афарбаваны ў няяркія тоны рознымі прымесямі. Па колеру адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці апалу — белы і чорны. Белы можа быць жаўтаватым, а чорны часцей за ўсё бывае цёмна-шэры або сіні. Прыкметна вар’іруе ступень празрыстасці. Празрыстыя і паўпразрыстыя ўзоры валодаюць апалесцэнцыяй (пералівы колераў), якая ўзнікае дзякуючы рассейванню святла дробнымі часцінкамі.

Аморфны. Рэнтгенаструктурны аналіз і вывучэнне пад электронным мікраскопам выявілі ў апале крышталічныя часцінкі надзвычай малых памераў. Высветлена, што ў аморфным апале ёсць асобныя ўчасткі, якія складаюцца са шчыльна ўпакаваных сферычных часцінак крэменязёму памерам 1500—4000 А.

Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты. Рысы не дае. Зямлістыя рознасці маюць белую рысу. Цвёрдасць 5,5—6,5. Злом ракавісты. Крохкі. Шчыльнасць 1,9—2,3.

Утварэнне

Асадкавы, гідратэрмальны. Утварае нацечныя агрэгаты — ааліты, скарынкі, ныркападобныя масы. На Беларусі трапляецца ў выглядзе цэменту, шкарлупін дыятамей, у мелавых адкладах (сцяжэнні) і інш.

Разнавіднасці

У залежнасці ад афарбоўкі і характару апалесцэнцыі (вясёлкавых пераліваў колеру) вылучаюць яго разнавіднасці:

Выкарыстанне

З апалу складаецца дыятаміт, трэпел і апока — сыравіна для вырабу цэменту, напаўняльнікі.

Выкарыстоўваецца як вырабны камень. Вогненны апал — каштоўны камень.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы