wd wp Пошук:

Апатыт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Апатыт (значэнні). АПАТЫ́Т, мінерал, які належыць да фасфатаў Ca5[PO4]3 (F,Cl,OH)2, можа ўтрымліваць разнастайныя дамешкі. Утварае падоўжана-прызматычныя або ігольчатыя крышталі. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Цвёрдасць 5, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Характэрны тлусты шкляны бляск.

Трапляецца ў магматычных пародах. Апатытавыя руды - карысны выкапень. Сумесь апатыту з кальцытам, гіпсам і інш. у выглядзе зямлістых утварэнняў або канкрэцый называецца фасфарытам.

Апатыт з’яўляецца сыравінай для вытворчасці фосфарных угнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца таксама ў металургіі, шкляной і керамічнай прамысловасці.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Мінералы фтору
Катэгорыя·Фасфаты, мінералы
Катэгорыя·Мінералы