wd wp Пошук:

Апаптоз

Апаптоз, абумоўлены ўздзеяннем этапазіду на клеткі раку прастаты з клетачнай лініі DU145. Паслядоўнасць выяў атрымана з 61-гадзіннай пакадравай відэаздымкі з выкарыстаннем фазава-кантраснай мікраскапіі. Аптычная таўшчыня перадаецца з дапамогай колеру: ад шэрага да жоўтага, чырвонага, фіялетавага і, нарэшце, чорнага.

Апаптоз (грэч.: απόπτωσις — ападанне лісця), з’ява запраграмаванай клеткавай смерці, якая суправаджаецца наборам характэрных цыталагічных прыкмет (маркераў апаптозу) і малекулярных працэсаў, якія маюць адрозненні ў аднаклеткавых і мнагаклеткавых арганізмаў.

Апаптоз — форма гібелі клеткі, якая праяўляецца ў памяншэнні яе памеру, кандэнсацыі і фрагментацыі храматына, ушчыльненні вонкавай і цытаплазматычнай мембраны без выхаду змесціва клеткі ў навакольнае асяроддзе. Нягледзячы на тое, што звычайна больш прынцыповым з’яўляецца аспект праграмавання і актыўны характар гібелі, чым спадарожныя ёй марфалагічныя змены, часцей выкарыстоўваецца тэрмін «апаптоз», верагодна, з-за яго кароткасці.

Упершыню апісаны нямецкім вучоным Карлам Вогтам у 1842. Тэрмін уведзены ў 1972 аўстралійцам Джонам Керам з сааўтарамі.

Літаратура

Відэа

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Радыебіялогія
Катэгорыя·Апаптоз
Катэгорыя·Цыталогія
Катэгорыя·Клетачныя працэсы