wd wp Пошук:

Апалінарый Ваньковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч. Апалінарый Янавіч Ваньковіч (? — 15 чэрвеня 1857, Дрэздэн)  — дзяржаўны дзеяч, памешчык.

Біяграфія

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Адамавіча Ваньковіча.

З 1 ліпеня па 5 жніўня 1812 г. быў сябрам аддзела харчавання ў адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента. У 1814—1818 г. — мінскі павятовы маршалак. Купіў ад Ст. Ратынскага в. Востраў над Бярэзінкай у Ігуменскім павеце, якую потым пакінуў сыну (у 1860 было 2 747 дзесяцінаў зямлі, 328 муж. і 355 жан. душ).

Член масонскіх ложаў «Паўночная паходня», «Гара Табар», ніжэйшага капітула «Святыні Спакою».

Памёр 15 чэрвеня 1857 года ў Дрэздэне, там пахаваны.

Сям’я

У шлюбе з Ізабэлай з Абуховічаў. Меў сына Леана (Лявон, нар. 21.07.1831), камер’юнкер двара расійскага і маршалак шляхты Мінскага павета, жонка П. Манюшка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дрэздэне
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі мінскія
Катэгорыя·Ваньковічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе