wd wp Пошук:

Анікіта Пятровіч Хатулёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хатулёў. Анікіта Пятровіч Хатулёў (руск.: Аникита Петрович Хотулёв; 18711942)[1] — жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1871 г. Вучыўся ў майстэрні маскоўскага іканапісца Ц. І. Цюрына, затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства[1]. Атрымаў два малыя сярэбраныя медалі[2]. У 1896—1900 гадах вучыўся ў Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу[3]. Атрымаў 2 лістапада 1900 г. званне мастака за карціну «Правінцыйная дапамога»[2].

Загадваў мастацкімі курсамі Таварыства рускіх мастакоў[4], дзе вучыўся ў 1918—1919 гг. М. М. Філіповіч[3]. Працаваў рэдактарам-мастаком ў штотыднёвым мастацка-сатырычным часопісе «Светает». Другі нумар часопіса быў канфіскаваны паліцыяй, а Хатулёў аштрафаваны[4].

Памёр у 1941[3] ці 1942 годзе[1].

Творчасць

«Партрэт Івана Іванавіча Луцкевіча». 1914. НММРБ

Як мастак быў схільны да завостранай характарыстыкі мадэлі і жывапіснай нязмушанасці[3]. Вядомы ягоны партрэт беларускага дзеяча Івана Іванавіча Луцкевіча (1914), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Знешнасць

Мастак Васіль Якаўлеў[ru] так апісваў Хатулёва пры першай сустрэчы[5]:

" Гаспадар, Анікіта Пятровіч Хатулёў, вітаў нас клапатліва і ласкава. Невялікага росту, з шырокай барадой і хітра прыжмуранымі вочкамі, ён чымсьці нагадаў мне расстрыжанага папа.
"

Зноскі

  1. 1 2 3 Николай Степанович Сазонов. Записки уральского художника — Художник РСФСР, 1966
  2. 1 2 Аникита Петрович Хотулев. Россия. 1871−1941
  3. 1 2 3 4 «И дольше века…». Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў
  4. 1 2 Такая удивительная Лиговка / Векслер А. Ф., — 2012 — c. 591 — ISBN 978-5-227-04037-4.
  5. Мое призвание / В. Н. Яковлев; [Сост. и авт. вступит. статьи чл. кор. Акад. наук СССР заслуж. деятель искусств РСФСР А. А. Сидоров]. — М. : Изд-во Акад. художеств СССР, 1963. — 301 с., 20 л. ил. : ил ; 22 см. — 17000 экз. экз.. — 2,25 р.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта