wd wp Пошук:

Антыархі

Антыа́рхі (Antiarchi, Antiarchiformes) — атрад (ці падклас) вымерлых панцырных рыб класа пласцінаскурых.

Апісанне

Даўжыня да 1 м. Адрозніваюцца ад прадстаўнікоў артрадыраў размяшчэннем пласцінак панцыра. Частка тулава, галавы і грудных плаўнікоў укрыта касцявым панцырам, хваставая — луской. Збліжаныя вочы размяшчаліся ў агульнай арбіце на спінным баку галаўнога панцыра. Сківіцы слабыя, у выглядзе 2 пар тонкіх пласцінак, 1—2 спінныя плаўнікі, хваставы — гетэрацэркальны.

Вядомы з сярэдняга і позняга дэвону ўсіх мацерыкоў, 2 атрады. Жылі ў прэсных і саленаватых вадаёмах. Тыповыя прадстаўнікі — батрыялепісы (Bothriolepis).

Прыродныя бентафагі.

Ліатратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фаўна палеазою
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Панцырныя рыбы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара