wd wp Пошук:

Антрапаметрыя

Антрапаметрыя (ад грэч.: Ανθρωπος — чалавек + μετρεω — вымяраю) — адзін з метадаў антрапалагічнага даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для колькаснай характарыстыкі ўзроставых, палавых, канстытуцыянальных, расавых і інш. структурных групавых і папуляцыйных асаблівасцей. Для дакладнай фіксацыі і супастаўляльнасці атрыманых рознымі аўтарамі дадзеных распрацаваны уніфікаваныя міжнародныя стандарты вымярэнняў і спецыяльныя інструменты (антрапометр, цыркулі, каліперы, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія немагчыма вымяраць (рысы твару, форма валасоў, колер валасоў, вачэй і скуры і інш.), складзены спецыяльныя шкалы уніфікаваных балавых ацэнак. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вымярэнне
Катэгорыя·Біяметрыя
Катэгорыя·Эрганоміка
Катэгорыя·Антрапаметрыя
Катэгорыя·Анатомія чалавека
Катэгорыя·Медыцынская візуалізацыя
Катэгорыя·Цела чалавека