wd wp Пошук:

Антон Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цеханавецкі. Антон (Атон) Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі (польск.: Otton Edmund Ciechanowiecki; 1816 — 6 лістапада 1878, Парыж) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Іосіфавіча Цеханавецкага і Вікторыі са Здзяхоўскіх.

Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі і, верагодна, у Імператарскай гвардзейскай кадэцкай школе ў Пецярбургу. Скончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Служыў у Паўлаўскім лейб-гвардыі палку. У 1837 годзе быў пісарам у канцылярыі маршалка шляхты Мсціслаўскага павета. Скончыў службовую дзейнасць у 1840 г. у чыне калежскага рэгістратара[1].

У 1857—1863 гадах маршалак дваранства Чавускага павета[2]. Уласнік маёнтка Дрыбін[1].

Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў[2]. У ноч з 6 на 7 мая 1863 г. пасля першай бітвы пад Горкамі ў Дрыбіне спыніўся атрад Звярдоўскага «Тапор». За ўдзел у паўстанні быў асуджаны на ссылку ў Шадрынск у Сібір (1865—1867). Пасля амністыі ў 1867 годзе эміграваў у Францыю[1].

Памёр бяздзетным 6 лістапада 1878 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз, квадрат 57, рад 3 з поўначы, магіла 5 з захаду[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Otton Edmund Ciechanowiecki
  2. 1 2 Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі чавускія
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Выпускнікі інстытута Корпуса інжынераў шляхоў зносін
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада