wd wp Пошук:

Антон Хрысціян Банг

Антон Хрысціян Банг (нарв.: Anton Christian Bang; (18 верасня 1840, Дзёна, Хельгелан, Нурлан, Нур-Норгэ, Нарвегія — 29 снежня 1913) — нарвежскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, царкоўны гісторык, лютэранскі тэолаг, педагог, доктар багаслоўя, прафесар (1885), пастар, епіскап Осла (1896—1912). Вядомы дзеяч Нарвежскай лютэранскай царквы. Міністр адукацыі Нарвегіі (1893—1895).

Біяграфія

У 1862 годзе паступіў ва ўніверсітэт у Хрысціяніі, які скончыў у 1867 годзе кандыдатам багаслоўскіх навук, у 1878 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя. З 1880 года — выкладач практычнага багаслоўя. Прафесар з 1885 года.

Сябра Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. Міністр па справах культуры і царквы Нарвегіі (1893—1895) у кабінеце прэм’ер-міністра Эміля Станга (старэйшага). Сябра Дзяржаўнага савета ў 1895 годзе.

Епіскап Осла (1896—1912). Як епіскап падтрымліваў цесныя сувязі з каралеўскім домам Нарвегіі, узначальваў некалькі нацыянальных нарвежскіх місій, у тым ліку, на адкрыцці нямецкай Рэдэмптарысцкай грэка-каталіцкай царквы ў Іерусаліме 1898 годзе.

Аўтар некалькіх вялікіх прац, у тым ліку, біяграфіі прапаведніка, заснавальніка хаўгеанства Ханса Нільсэна Хаўге. Асноўны ўклад зрабіў як царкоўны гісторык, унёс вялікі ўклад у даследаванні нацыянальных рэлігій.

Выбраныя працы

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Anton Christian A. Chr. Bang // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 (not translated to no) Stortinget og statsraadet: 1814-1914. B. 1 D. 2 : Biografier L-Ø : samt tillæg — 1914. — С. 978.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Нарвегіі
Катэгорыя·Міністры адукацыі Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нурлане
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла
Катэгорыя·Міністры па справах культуры і царквы Нарвегіі
Катэгорыя·Педагогі Нарвегіі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарвежская лютэранская царква
Катэгорыя·Нарвежскія ўнутраныя місіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Доктары багаслоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Гісторыкі царквы
Катэгорыя·Епіскапы Осла
Катэгорыя·Хрысціянства ў Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Нарвегіі