wd wp Пошук:

Антон Кананчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кананчук. Антон Кананчук (20 ліпеня 1914 — 13 красавіка 1991) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 ліпеня 1914 г. у в. Патока[be-x-old] Беластоцкага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Падляскае ваяводства, Польшча).

На пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў Польскае Войска, трапіў у палон да немцаў.

Пасля вайны быў у польскім лагеры для перамешчаных асоб Гогенфельц, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Таццянай. У 1945 г. ажаніліся, былі ў беларускіх лагерах у Віндышбергердорфе і Розенгайме.

У 1951 г. разам жонкай выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым адным з першых беларусаў пасяліўся ў Кліўлендзе. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі. Браў удзел у пабудове мясцовай царквы БАПЦ і цэнтра «Полацак». Быў старшынёй парафіяльнай рады БАПЦ.

Памёр 13 красавіка 1991 г. Пахаваны ў Кліўлендзе на беларускай частцы могілак Рыверсайд[d].

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША