wd wp Пошук:

Антон Булаўскі

Антон Булаўскі (25 лістапада 1910, каля Бабруйска — 1994?, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Быў афіцэрам Чырвонай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандаваў ротай БСА, быў афіцэрам БКА. З лета 1944 года знаходзіўся ў Германіі, а з 1948 года жыў у Аўстраліі, дзе пасяліўся ў Сіднеі.

У 1950-х актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадскім жыцці. Быў сябром Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі (прыхільнікаў БЦР). У 1955—1957 гадах быў начальнікам Краёвага штаба Беларускага вызвольнага фронта ў Аўстраліі. Пазней быў сябром Беларускага культурна-грамадскага клуба ў Сіднеі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе