wd wp Пошук:

Антон Антонавіч Лабуда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабуда. Анто́н Анто́навіч Лабуда́ (9 красавіка 1923, в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці8 красавіка 2011) — беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Бакуны Пружанскага павета ў сялянскай сям’і Антона Ульянавіча і Феадосіі Пракоп’еўны. Пасля сканчэння чатырохгадовай вясковай школы паступіў у пружанскую польскую гімназію. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР скончыў ужо рускамоўную гімназію.

З 1944 ў Чырвонай Арміі, разведчык. Пасля вайны працягнуў атрыманне адукацыі ў педагагічным вучылішчы, пасля сканчэння якога атрымаў права паступаць у любую ВНУ без уступных іспытаў як медаліст і ўдзельнік ВАВ. Ён абраў фізічны факультэт БДУ (1949—1954). Падчас навучання вёў фізічны гурток у мінскім Доме піянераў, каб займець фінансавую самастойнасць.

У 1959 абараніў дысертацыю па плазмавай тэматыцы на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Ад 1960 працуе дацэнтам кафедры эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі БДУ, намеснік дэкана фізічнага факультэта па навуковай працы. З 1962 — адзін з вядучых вучоных новаадчыненага радыёфізічнага аддзялення факультэта.

У 1976 стаў першым дэканам адчыненага факультэта радыёфізікі і электронікі. За пяць гадоў працы на гэтай пасадзе арганізаваў падрыхтоўку больш за 500 спецыялістаў-радыёфізікаў, вылучыў прафесара факультэта на пасаду дырэктара НДІ ПФП.

У 1980 ачоліў кафедру радыётэхнікі і фізічнай электронікі[2]. У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Спектральна-аптычная дыягностыка плазмы для мэт мікраэлектронікі». Ад 1992 — прафесар кафедры фізічнай электронікі.

Памёр 8 красавіка 2011.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Заслужаныя дзеячы(нявызн.). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 8 чэрвеня 2012.
  2. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 1 снежня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучэнцы гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны)
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Заслужаныя працаўнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі