У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галянкоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Галянкоў (нар. 17 снежня 1989, Карэіз, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца крымскага клуба «Севастопаль».
Антон Галянкоў нарадзіўся ў Карэізе, недалёка ад Ялты. Футболам пачынаў займацца ў шостым класе, пайшоўшы па слядах старэйшага брата, які наведваў на той момант секцыю па футболе. Пасля завяршэння навучання 2,5 года гуляў за аматарскі клуб «Чарнаморнафтагаз» (Сімферопаль) у чэмпіянаце Крыма. Пасля гэтага быў запрошаны ў «Фенікс-Ільічовец»» (Калініна), які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны. Далей Галянкоў 1,5 гады гуляў у дублюючым складзе запарожскага «Металурга».
Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад каманды Прэм’ер-лігі, Галянкоў вярнуўся ў першынство Крыма, дзе яго знайшоў трэнер МФК «Мікалаеў» Руслан Забранскі[3]. У сезоне 2010/11, калі мікалаеўцы аформілі вяртанне ў Першую лігу, Галянкоў згуляў усяго ў трох матчах, але ўжо ў сезоне 2012/13, калі «карабелы» заваявалі высокае 5-е месца ў Першай лізе, паўабаронца з’яўляўся ў Мікалаеве адным з найважнейшых ігракоў атакі. Спалучаў у сваёй гульні хуткасць і агрэсію, галявы нюх і калектывізм[4]. У тым сезоне крымскі футбаліст правёў найбольшы час на поле сярод усіх сваіх партнёраў, а ў апытанні партала UA-Футбол галоўны трэнер і капітан «карабелаў» адзначылі яго, як аднаго з найлепшых выканаўцаў усяго чэмпіянату[5]. Партал football.ua аддаў яму 3-е месца на пазіцыі правы паўабаронца Першай лігі сезона 2012/13[6], а газета «Николаевские новости» назвала найлепшым іграком сезона ў складзе МФК «Мікалаеў»[7].
Пасля паспяховага сезона на трэнерскім мастку «карабелаў» Забранскага нечакана змяніў Алег Федарчук. Новы трэнер далучыў да асноўнага складу «Мікалаева» новых ігракоў, але лідараў мінулага сезона — Галянкова і Чорнага — пакінуў у камандзе. Пасля чарады няўдалых матчаў Федарчук абвінаваціў гэтых ігракоў у дрэннай гульні і нежаданні працягваць кар’еру ў камандзе. З часам трэнер прыбраў былых лідараў не толькі з асноўнага складу, але і наогул з заяўкі. Бліжэй да зімы пасля датэрміновага сыходу Федарчука на чале каманды быў пастаўлены памагаты не столькі яго, колькі Забранскага — Уладзімір Панамарэнка. Ён вярнуў у асноўны склад і Чорнага, і Галянкова, і ў выніку «карабелы» здабылі перамогу над адным з лідараў чэмпіянату, ахтырскім «Нафтавіком» у гасцях[8].
Зімой Галянкоў у статусе вольнага агента пакінуў праблемны МФК «Мікалаеў». Праходзіў прагляд у львоўскіх «Карпатах»[9], але ў выніку разам з Чорным перабраўся ў склад аднаго з лідараў Першай лігі — «Александрыі»[10]. З гэтай камандай паўабаронца стаў спачатку срэбраным прызёрам, а ў наступным сезоне — і пераможцам Першай лігі.
19 ліпеня 2015 года ў першым туры чэмпіянату Украіны 2015/16 у гульні супраць данецкага «Шахцёра» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе. 27 снежня таго ж года стала вядома, што футбаліст вырашыў не працягваць кантракт з «Александрыяй», жадаючы працягнуць кар’еру ў іншым клубе[11].
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[12]. У жодзінскім клубе гуляў у аснове ў якасці флангавага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[13].
У лютым 2017 года стаў іграком крымскага клуба «Севастопаль»[14].