wd wp Пошук:

Антон Аляксандравіч Марчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марчанка. Антон Аляксандравіч Марчанка (5 верасня 1987, пас. Обухава, Арэнбургская вобласць8 жніўня 2008, Цхінвалі) — радавы, механік-вадзіцель 19 мотастралковай дывізіі ў складзе міратворчага батальёна змяшаных сіл па падтрыманні міру ў зоне грузіна-асяцінскага канфлікту, Герой Расійскай Федэрацыі.

8 жніўня грузінскімі войскамі была распачатая атака па базавым лагеры батальёна. Міратворцы аказалі люты супраціў праўзыходным сілам суперніка, вялі агонь са стралковай зброі, гранатамётаў і ўзбраення баявых машын пяхоты. Падчас бою Антон Марчанка вывяў падпаленую БМП з пазіцыі расійскіх міратворцаў, тым самым выратаваў ад смерці сваіх таварышаў. Радавы не паспеў пакінуць агорнутую полымем машыну, якая падарвалася ад дэтанацыі паліўных бакаў і боекамплекта. Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 1 кастрычніка 2008 года № 1428 яму было прысвоена званне Героя Расіі (пасмяротна).

Зноскі

Спасылкі

Антон Аляксандравіч Марчанка на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Паўднёвай Асеціі (2008)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе