Антоні Міхал Пузына (? — 24 сакавіка 1752) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Упіцкі харунжы з 1717 і староста ў 1724—1732, харунжы надворны літоўскі з 1728, кашталян мсціслаўскі з 1746. Таксама быў старостам трыскім і шылянскім.
Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат вялікага літоўскага пісара Міхала Пузыны.
Быў жанаты з вядомай грамадскай дзяячкай Альжбетай Агінскай, дачкой Рыгора Агінскага.