wd wp Пошук:

Антоні Малеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малеўскі. Антоні Якаўлевіч Малеўскі (польск.: Antoni Malewski; каля 1783 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Малеўскіх герба «Ястрабец».

З 16 кастрычніка 1802 г. па 3 лютага 1803 г. выконваў абавязкі адваката ў Гродзенскіх прысутных месцах, з 3 лютага 1803 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскага земскага суда, з 11 красавіка 1806 г. па 9 снежня 1816 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскай палаты грамадзянскага суда. 31.12.1810 г. атрымаў чын калежскага сакратара, з 14 снежня 1816 г. прызначаны дэкрэтавым рэгентам Радзівілаўскай камісіі (у 1820 г. яшчэ быў у ёй). 3 сакавіка 1834 г. па дваранскіх выбарах выбраны ад Троцкага павета дэпутатам у Віленскі дваранскі сход. У 1837 г. — калежскі рэгістратар.

Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1820—1821, прадстаўнік у ложы «Дасканалай Еднасці» ў Вільні.

Пахаваны побач з жонкай на могілках у Высокім Двары (цяпер Літва)[1].

Узнагароды

Прадстаўлены на атрыманне знака адзнакі «беспорочной службы». Меў два пахвальныя лісты ад Гродзенскага галоўнага суда 2-га дэпартамента: 19.12.1808 г. і 19.12.1811 г. «об отличной способности и оказанном усердии в выполнении обязанностей» дэкрэтавага рэгента ў гэтым судзе.

Сям’я

У шлюбе з Варварай з Казакевічаў. Дзеці:

Зноскі

  1. Malewski Antoni > Kozakiewicz Malewska Barbara

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1841 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Літве
Катэгорыя·Род Малеўскіх
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Калежскія рэгістратары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы