wd wp Пошук:

Антонія Джонсан

Антонія Маргарэт Аксельсан Джонсан (Ёнсан) (шведск.: Antonia Margaret Ax:son Johnson; род. 6 верасня 1943, Нью-Ёрк) — шведская прадпрымальніца, адна з найбагацейшых жанчын Швецыі.

Па дадзеных часопіса Forbes, на 2018 год яе багацце ацэньваецца ў 6,3 млрд даляраў[1].

Двукроп’е ў прозвішчы Ax:son паказвае на скарачэнне ў шведскім стылі ад Аксельсан.

Біяграфія

Антонія Джонсан скончыла французскую школу ў Стакгольме, а затым вучылася ў Рэдкліфскім каледжы ў ЗША.

У 1971 годзе яна атрымала ступень магістра па эканоміцы і псіхалогіі ў Стакгольмскім універсітэце.

З 1971 года працуе ў шведскай інвестыцыйнай кампаніі Axel Johnson AB, заснаванай у 1873 годзе яе прадзедам Акселем Джонсанам[2]. У 1982 годзе Антонія змяніла свайго бацьку на пасадзе кіраўніка кампаніі. У 2015 годзе яна сышла з пасады кіраўніка кампаніі, перадаўшы яго сваёй дачцы Каралін Берг[3].

Джонсан валодае 50% акцый Axfood, адной з найбуйнейшых кампаній харчовай прамысловасці ў Скандынавіі. Яна таксама валодае конным заводам у горадзе Упландс-Весбю і з’яўляецца старшынёй шведскай асацыяцыі выездкі. Антонія замужам за Ёранам Эннерфельтам (нар. 1940), былым генеральным дырэктарам кампаніі Axel Johnson AB. У яе чацвёра дзяцей. Жыве ў Стакгольме.

Спасылкі

  1. Антонія Джонсан. Forbes.

Зноскі

  1. #293 Antonia Ax:son Johnson & family. Forbes.
  2. Our story | Axel Johnson.
  3. Board and Group management | Axel Johnson.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта