wd wp Пошук:

Антоніу Кошта

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Антоніу Луіс Сантас да Кошта (парт.: António Luís Santos da Costa; нар. 17 ліпеня 1961, Лісабон) — партугальскі юрыст і палітык.

Вучыўся на факультэце права Лісабонскага ўніверсітэта. З маладых гадоў удзельнічае ў дзейнасці Сацыялістычнай партыі. Працаваў у апараце будучага прэзідэнта Партугаліі Жоржу Сампаё. У 80-х узначальваў арганізацыю студэнтаў і яе друкаваны орган. Вёў адвакацкую практыку.

Уваходзіў у гарадскі савет Лісабона, а з 1991 года ён быў сябрам Асамблеі Рэспублікі. Працаваў у якасці парламенцкага дзяржсакратара, з 1995 па 1997 — міністра па парламенцкіх справах. Тады на працягу двух гадоў, ён быў таксама міністрам юстыцыі, і, нарэшце, з 1999 па 2002, дзяржаўным міністрам. Кіраваў парламенцкай фракцыяй Сацыялістычнай партыі.

У 2004 годзе атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага парламента. Ён быў членам групы сацыялістаў і віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента. У 2005 стаў міністрам унутраных справаў ва ўрадзе Жазэ Сакратэша.

Сышоў з урада ў 2007 годзе, пасля абрання на пасаду мэра Лісабона (пераабраны ў 2009). У 2014 годзе стаў лідарам партугальскіх сацыялістаў.

У выніку пагаднення паміж Сацыялістычнай партыяй і левымі партыямі — Камуністычнай партыяй Партугаліі, «Зялёнымі» і Левым блокам — парламент падтрымаў сацыялістычны ўрад на чале з Антоніа Кошта, які быў прызначаны прэм’ер-міністрам прэзідэнтам Каваку Сілва 24 лістапада 2015 года і стаў прэм’ер-міністрам 26 лістапада.

Зноскі

  1. António Luís Santos da Costa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Antonio Santos da Costa // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 23 красавіка 2021.
  4. 1 2 https://web.archive.org/web/20190616154814/http://www.cm-lisboa.pt/fileadmin/MUNICIPIO/galeria/Presidente_antonio_costa.pdf
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу 1 класа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Партугаліі
Катэгорыя·Выпускнікі Лісабонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 3 класа
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента