wd wp Пошук:

Антоніа з Крату

Антоніа I (António I; 1531 — 26 жніўня 1595) — прыёр мальтыйскіх рыцараў у Партугаліі (з рэзідэнцыяй у Крату), які прэтэндаваў на партугальскі прастол пасля згасання Авіскай дынастыі. Ён быў пазашлюбным сынам інфанта Луіша (сына Мануэла I), народжаным ад жанчыны цёмнага паходжання (па запэўненнях яго ворагаў, яўрэйкі).

Высадка габсбургскага флоту на Тэрсейры.

Падчас дынастычнага крызісу 1580 года, каб пазбегнуць пераходу партугальскай кароны да іспанскага караля Філіпа II, партугальцы абвясцілі Антоніа каралём, але ўжо праз 20 дзён ён быў разгромлены герцагам Альбам пры Алькантары. Кантынентальная Партугалія ўступіла ва унію з Іспаніяй, а Антоніа спрабаваў замацавацца на Азорскіх астравах. На працягу пары гадоў ён кіраваў востравам Тэрсейра, зваў сябе каралём Антоніем I і чаканіў уласную манету.

У 1581 годзе дон Антоніа спрабаваў дамовіцца пра саюз з Кацярынай Медычы, у абмен на ваенную падтрымку абяцаючы саступіць французам Бразілію. Ён вярнуўся з Парыжа з флотам авантурыстаў на чале з фларэнтыйцам Філіпа Строці. На падыходзе да Азораў у ліпені 1582 года французы пацярпелі паражэнне ад іспанцаў, пасля чаго Антоніа канчаткова пакінуў партугальскія ўладанні і пасяліўся ў Парыжы, дзе Генрых IV прызначыў яму невялікую пенсію.

У адказ на няўдалую спробу Філіпа II уварвацца ў Англію з Непераможнай Армадай, каралева Елізавета I успомніла пра Віндзарскі трактат і накіравала на дапамогу Антоніа ў адваяванні Партугаліі адмірала Дрэйка з т.з. Контрармадай — «вялікім флотам з амаль 150 суднаў з каля 10 000 салдат на борце», які «пакутаваў ад адсутнасці іншай мэты акрамя марадзёрства».[11] Гэта экспедыцыя, прадпрынятая ў 1589 годзе, завяршылася няўдала.

Астатак свайго жыцця дон Антоніа правёў у Парыжы. Жыў ён на сродкі, выручаныя ад распродажу скарбаў партугальскай кароны. Як і яго папярэднік, апошні кароль з Авіскай дынастыі кароль-кардынал Энрыке, Антоніа, быўшы асобай духоўнага звання, не мог мець законнай сям’і і спадчыннікаў. Пакінуў пасля сябе шэсць пазашлюбных дзяцей.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100013805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. António of Portugal // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100013805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Antonio prior of Crato // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. António // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  6. Don Antonio // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Lundy D. R. Anthony de Aviz // The Peerage
  8. António prior de Crato // Autoritats UB
  9. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  10. Lundy D. R. The Peerage
  11. Кеймен Г. Испания: дорога к империи. — М.: АСТ:АСТ МОСКВА: Хранитель, 2008, с.429

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Каімбрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Авіская дынастыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1531 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1595 годзе
Катэгорыя·Прэтэндэнты на трон Партугаліі
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы кіруючыя свецкімі дзяржавамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных