wd wp Пошук:

Антан Ткач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткач. А́нтан Ткач (славацк.: Anton Tkáč, 30 сакавіка 1951, Лозарна, Чэхаславакія) — славацкі велагоншчык, трэнер і спартыўны функцыянер. Трохкратны чэмпіён свету па трэкавых велагонках, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі[1][2]. Прэзідэнт Славацкага саюза веласіпедыстаў (SCZ).

Біяграфія

Спартыўная кар’ера

Антан Ткач — самы вядомы славацкі велагоншчык. Ён пачынаў з трэкавых гонак сярод аматараў на 1 км. У гэтай дысцыпліне заваяваў на Чэмпіянаце свету ў Лестэры (Вялікабрытанія) у 1970 годзе бронзавы медаль. Але на летняй Алімпіядзе ў Мюнхене 1972 года на трэку 1 км паказаў толькі 13-е час. Неўзабаве Ткач пераарыентоўваўся на спрынт і ў 1970-1980-я гады ў гэтай дысцыпліне ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету. Упершыню стаў чэмпіёнам свету у 1974 годзе (Манрэаль). Праз 2 гады там жа ён выйграў алімпійскае золата, здолеўшы апярэдзіць француза Даніэля Марэлона, трохкратнага алімпійскага чэмпіёна і сяміразовага чэмпіёна свету. Ткач стаў пятым славацкім алімпійскім чэмпіёнам. На Чэмпіянаце свету 1978 года ў Мюнхене (ФРГ) Ткач ізноў перамагае ў спрынце, апярэдзіўшы двух усходненямецкіх велагоншчыкаў Эмануэля Раша і Крысціяна Дрэшэра.

У рангу алімпійскага чэмпіёна Манрэаля Ткач двойчы, у 1976 і 1978 гадах, прызнаваўся ў Чэхаславакіі спартсменам года. Калі выяўлялі лепшых славацкіх веласіпедыстаў ХХ стагоддзя, Ткачу аддалі першы радок. Таксама заняў другое месца ў рэйтынгу лепшых спартсменаў стагоддзя ў Славакіі.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры

Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры Ткач вучыўся ў 1978-1983 гадах у Браціславе на факультэце фізічнага выхавання і спорту па спецыяльнасці «веласіпедны спорт».

У 19811992 гадах займаў пасаду трэнера нацыянальнай зборнай. З 1993 года выконваў абавязкі саветніка міністра абароны па пытаннях спорту. Цяпер Антан Ткач — старшыня Славацкай асацыяцыі алімпійцаў, а з 2001 года — прэзідэнт Славацкага саюза веласіпедыстаў. Таксама з’яўляецца членам выканкама Алімпійскага камітэта Славакіі.

Зноскі

  1. Anton Tkáč Olympic Results (нявызн.) (недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 25 сакавіка 2016.
  2. Singh, H. (2004). 33 Olympic Games. Discovery Publishing House. p. 105. ISBN 9788171417643. http://books.google.com/books?id=eHlabC50q5AC&pg=PA105. Retrieved on 25 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Велагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Велагоншчыкі Славакіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка