wd wp Пошук:

Антаніна Пятроўна Морава

Антані́на Пятроўна Морава (нар. 27 ліпеня 1950, с. Грачанае Катоўскага раёна Валгаградскай вобласці, РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзеячка, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2001-2006), доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

У 1971 годзе з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава . У 1975, скончыўшы аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Палітычная эканомія». У 2002 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Метадалогія пераходу да рынкавай мадэлі сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь».

У 1974-1980 гадах і ў 1984-1994 гадах працавала ў Інстытуце эканомікі АН Беларусі (з 1989 года - загадчыкам сектара, з 1992 года - загадчыкам аддзела эканамічных заканамернасцяў). У 1980-1984 гадах працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана Беларусі (з 1981 года - загадчыкам сектара).

У 1981-1982 гадах прайшла навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў ДКНТ СССР па спецыяльнасці «Аналітыка, статыстычная апрацоўка крыніц інфармацыі і падрыхтоўка інфармацыйных выданняў». Скончыла Інстытут эканамічнага развіцця Сусветнага банка па спецыяльнасці «Макраэканоміка» (1993). Па праблемах сацыяльнай палітыкі праходзіла стажыроўку ў Італіі (1995-1996 гады), ЗША (1998), Венгрыі (2000), Швецыі (2007).

У 1994 годзе была прызначана намеснікам кіраўніка групы саветнікаў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе пераведзена на пасаду саветніка-кансультанта Аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 1997 года працавала начальнікам эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

25 верасня 2001 г. была прызначана Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1], дзе працавала па 5 мая 2006 года.[2]

З 2006 года - намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Абіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад г. Мінска, з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, намеснікам старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека, кіраўніком дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, членам дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 200 навуковых прац і артыкулаў. Асноўныя навуковыя інтарэсы: сацыяльная палітыка, працоўныя адносіны, рынак працы, эканамічныя заканамернасці, макраэканамічны аналіз.

Працы:

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. [http://old.bankzakonov.com/obsch/razdel192/time4/lavz3250.htm(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2001 г. № 545 «Аб прызначэнні А.П.Моравай Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (руск.) ](недаступная спасылка)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 288 «Аб вызваленні ад пасад некаторых членаў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Асобы