Анры Эдмон Крос (фр.: Henri Edmond Cross; 20 мая 1856, Дуэ — 16 мая 1910, Ле-Лаванду, Вар) — французскі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў неаімпрэсіянізму. Сапраўднае імя Анры Эдмон Дэлакруа (фр. Henri Edmond Delacroix). У 1881 годзе пераклаў сваё прозвішча з французскай на англійскую, каб не апынуцца ў цені мастака Эжэна Дэлакруа. У 1886 годзе, яшчэ раз змяніў імя на «Анры Эдмон Крос», каб адмежавацца ад французскага скульптара Анры Кроса.