wd wp Пошук:

Анры Клеменс ван дэ Велдэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Велдэ.

Хенры Клеменс ван дэ Велдэ (3 красавіка 1863, Антверпен - 25 кастрычніка 1957, Цюрых) — бельгійскі архітэктар і майстар дэкаратыўнага мастацтва.

Біяграфія

Вучыўся ў АМ у Антверпене (1881-83), займаўся жывапісам і графікай. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага Веркбунда (1907). У праектах мэблі (з 1894), афармленні інтэр’ера (Фолькванг-музей у Хагене, Германія, 1901-02) і пабудовах (дом Блуменверф у Бруселі, 1895) ранняга перыяду выступаў як ініцыятар стылю «мадэрн», выкарыстоўваючы крывалінейныя формы і дэкор. Пазней як архітэктар і тэарэтык (Мастацкая школа ў Веймары, 1904; тэатр Веркбунда ў Кёльне, 1914) стаў адным з заснавальнікаў і лідараў рацыяналізму. У 1902-14 кіраваў мастацка-прамысловай школай ў Веймары, з 1926 — Нацыянальнай вышэйшай школай дэкаратыўных мастацтваў у Бруселі. У пазнейшых працах (бібліятэка ў Генце, 1935-40; Музей Кролер-Мюлер у Отэрла, Нідэрланды, 1938-54) выкарыстаў прынцыпы функцыяналізму.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626442 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626442 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/624815/Henry-van-de-Velde
  5. http://global.britannica.com/biography/Henry-van-de-Velde
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626442 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фламандскім Брабанце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе