wd wp Пошук:

Анкей

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Анкей (значэнні).

Анкей — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Самаса. Паводле паэта Асія, сын Пасейдона і Астыпалеі, цар лелегаў (альбо сын Пасейдона і Алфеі. Арганаўт, па адной з версій, быў стырнікам. Жонка Самія (дачка Меандра), дзеці Перылай, Энуд, Самас, Аліферс і Партэнопа. Па адной з версій, быў жаніхом Алены. Кпіў над прадракальнікам, спрачаючыся, што вып’е віно з чары, якую трымаў у руках, аднак, не выпіўшы віна, адправіўся на паляванне, дзе быў забіты вепруком. Яго нашчадкам была Піфаіда, маці Піфагора.

Гл. таксама

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міфы астравоў Эгейскага мора
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Арганаўты
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў