wd wp Пошук:

Анж Жак Габрыэль

Анж Жак Габрыэль (фр.: Ange-Jacques Gabriel; 23 кастрычніка 1698, Парыж — 4 студзеня 1782, Парыж) — французскі архітэктар, меў чын Першага каралеўскага архітэктара.

Біяграфія

Вучыўся ў свайго бацькі Жака Габрыэля V, архітэктара асабняка Пейрана дэ Мора (Peyrenc de Moras) (цяпер Музей Радэна), і ўнук архітэктара Жака IV Габрыэля. З 1742 першы архітэктар караля і прэзідэнт Акадэміі архітэктуры. Адзін з заснавальнікаў класіцызму XVIII стагоддзя.

Габрыэль ў Версалі

У сваіх працах у Версалі (рэканструкцыя інтэр’ераў палаца і перабудова яго паўночнага крыла, названага пасля крылом Габрыэля, 1735-74; палацавы тэатр, 1763-70) Габрыэль супрацьпаставіў падкрэсленай рэпрэзентатыўнасці архітэктуры XVII стагоддзя і дэкору ракако рацыянальнасць планіроўкі, лагічную яснасць, прастату і выразнасць форм, вытанчанасць стрыманага аздаблення. Гарманічны, вытанчаны па прапорцыях Малы Трыянон (1762-64), пабудаваны Габрыэлем ў парку Версаля, азначаў пераход ад арыстакратычнага палаца да інтымнага асабняка.

Габрыэль ў Парыжы

Звязаная з гарадскімі магістралямі планіроўка і адкрытая да Сены забудова плошчы Людовіка XV (цяпер плошча Згоды) у Парыжы (1753-75) з’явілася важным этапам у асэнсаванні архітэктурнага ансамбля як арганічнай часткі прасторавай кампазіцыі горада. Ваенную школу будаваў у 1751-75 гады.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1782 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1698 годзе