wd wp Пошук:

Анжаліка Пятроўна Кацюга

Анжаліка Пятроўна Кацюга (нар. 25 мая 1970, Мінск, БССР) — беларуская канькабежка. Прызёр чэмпіянатаў свету ў спрынтэрскім мнагабор’і і на дыстанцыі 500 метраў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія

Выступала на чэмпіянатах свету па спрынце з 1995 года.

На Алімпійскіх гульнях 1998 года ў Нагана заняла 16-е месца на дыстанцыі 500 метраў і 25-е на дыстанцыі 1000 метраў.

У 2002 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў спрынтэрскім мнагабор’і.

На Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці стала пятай на 500 м і 12-га на 1000 м.

У 2003 годзе заняла 3-е месца на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі на 500 м. Праз год стала другой на 500 м.

У 2005 годзе стала другой на чэмпіянаце свету па спрынце.

У верасні 2005 года прэс-служба ISU абвясціла, што ў лютаўскіх пробах крыві спартсменкі узятых на фінале Кубка свету ў Херэнвене выяўленыя сляды анабалічных стэроідаў і Кацюга была дыскваліфікаваная на два гады, а таксама пазбаўленая перамогі на 500 м на гэтым этапе. Беларуская федэрацыя падавала пратэст, які дазволіў Кацюга прыняць удзел на першых стартах у сезоне 2005/2006, аднак пазней дыскваліфікацыя была пацверджана і Кацюга не змагла ўдзельнічаць на Алімпіядзе 2006 у Турыне.

Пасля дыскваліфікацыі стала трэнерам беларускай зборнай.

У 2009 годзе зноў прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях, заняўшы 21-е месца на дыстанцыі 500 м і 23-е на 1000 м.

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Канькабежцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па канькабежным спорце
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»