wd wp Пошук:

Андскі фламінга

Андскі фламінга (лац.: Phoenicopterus andinus) — від фламінга, які насяляе Анды — горныя раёны поўдня Перу, Балівіі, поўначы Чылі і паўночнага захаду Аргенціны. Даўжыня 110—120 см. Гэты від роднасна звязаны з Фламінга Джэймса, памер якіх трохі меншы.

Андскія фламінга харчуюцца дробнымі ракамі і водарасцямі, фільтруючы дробныя аб’екты ў вадзе з дапамогай сваёй дзюбы.

Апярэнне ў Андскага фламінга ружова-белае, прычым такія адценні абумоўлены адмысловым пігментам, які паступае ў арганізм з кормам, галоўным чынам у складзе розных рачкоў. Ногі ў Андскага фламінга жоўтыя. Дзюба жаўтаватая, як у Фламінга Джэймса, але яго чорны кончык мае большы памер.

Гняздуецца каля азёр, часта з высокім утрыманнем едкага натру, гіпсу і серавадароду, напрыклад такіх, як саланчак Уюні. Як і ўсе фламінга, гэты від адкладае адно белае яйка ва ўзгорачак гразі.

Колькасць Андскага фламінга меркавана складае 60 тыс. асобін.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1854 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Фламінгавыя
Катэгорыя·Птушкі Паўднёвай Амерыкі