wd wp Пошук:

Андрэ Ігудала

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэ Тайлер Ігудала (англ.: Andre Tyler Iguodala; нар. 28 студзеня 1984, Спрынгфілд, штат Ілінойс) — амерыканскі баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) «Маямі Хіт». Гуляе на пазіцыі лёгкага форварда, вылучаецца высокім майстэрствам пры гульні ў абароне. Да пачатку прафесійнай кар’еры Ігудала гуляў за каманду старэйшай школы Ланфіер са Спрынгфілда і студэнцкую каманду Арызонскага ўніверсітэта «Арызона Уайлдкэтс». На драфце НБА 2004 года ён быў абраны пад дзявятым нумарам клубам «Філадэльфія Сэвенці Сіксерс», за які выступаў на працягу васьмі сезонаў, пакуль у 2012 годзе яго не абмянялі ў «Дэнвер Нагетс». Пасля аднаго сезона ў Дэнверы, улетку 2013 года Ігудала падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Голден Стэйт Уорыярз». У сезоне 2014/2015 ён дапамог камандзе выйграць чэмпіянат НБА, а сам Андрэ быў прызнаны самым каштоўным гульцом фінальнай серыі супраць «Кліўленд Кавальерс».

Па выніках свайго першага сезона ў НБА Ігудала быў уключаны ў сімвалічную Зборную найлепшых пачаткоўцаў лігі. У 2006 годзе ён быў прызнаны самым каштоўным гульцом Матча пачаткоўцаў і быў фіналістам конкурсу па кідках зверху. У 2011 годзе за паспяховую гульню ў абароне Ігудала быў уключаны ў другую Зборную ўсіх зорак абароны НБА, а ў 2014 годзе трапіў у першую зборную. Адзін раз, у 2012 годзе, баскетбаліст удзельнічаў у Матчы ўсіх зорак НБА.

У складзе амерыканскай баскетбольнай зборнай ён стаў чэмпіёнам свету ў 2010 годзе і алімпійскім чэмпіёнам у 2012 годзе.

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. Basketball-Reference.com Праверана 5 лютага 2017.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі «Голдэн Стэйт Уорыярз»
Катэгорыя·Баскетбалісты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ілінойсе
Катэгорыя·Ігракі «Дэнвер Нагетс»
Катэгорыя·Ігракі «Маямі Хіт»
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Ігракі зборнай ЗША па баскетболе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па баскетболе
Катэгорыя·Ігракі «Мемфіс Грызліс»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Ігракі «Філадэльфія Севенці Сіксерс»
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта