У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў (нар. 12 мая 1981, Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, палітоглаг.
Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка), палітолаг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску.
У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч.
З верасня 2019 года сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Гавары праўду». Балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года[2]. У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесці цягам года новыя выбары[3]
Жыве ў вёсцы Воўкавічы. Жанаты, мае трох сыноў.
Пад канец 2020 года заняўся стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Наша партыя»[4]. Затрыманы 12 жніўня 2021 года[5], вызвалены вечарам таго ж дня.
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Дмитриев, Андрей Владимирович(руск.) Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу. |