wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Басалыга

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Басалыга. Андрэй Уладзіміравіч Басалы́га (нар. 1970, Мінск) — беларускі графік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака Уладзіміра Басалыгі.

У 1986—1990 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя A. K. Глебава, у 1990—1996 гадах — на кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. З 2016 года старшыня секцыі «Графіка» Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Працуе ў станковай графіцы. Займаецца літаграфіяй, стварае афорты, кампазіцыя часта будуецца на характэрнай падковападобнай лініі. Звяртаецца да пытанняў агульначалавечага характару, закранае тэмы культуры і гісторыі. Удзельнік Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008—2018).

Сям’я

У шлюбе з мастачкай Вольгай Нікішынай, з якой пазнаёміліся яшчэ школьнікамі, а потым разам вучыліся ў мастацкім вучылішчы. Маці жонкі, Тамара Федасеенка, была мастачкай па касцюмах, а дзед Уладзімір Федасеенка — беларускі пісьменнік. Маюць траіх дзяцей. Старэйшыя сыны звязаны з мастацтвам і дызайнам, а малалетняя дачка займаецца музыкай, танцамі і малюнкам[1].

Зноскі

  1. Графика Ольги и Андрея Басалыги номинирована на национальную премию в области искусства

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»