У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. 4 студзеня 1986) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі.
Выхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года».
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту.
Дысцыпліна | Вынік | Горад | Дата |
---|---|---|---|
100 м | 10,86 | ![]() | 26.05.2007 |
400 м | 47,17 | ![]() | 22.09.2007 |
1500 м | 4.24,44 | ![]() | 28.05.2006 |
110 м з/б | 13,93 | ![]() | 17.05.2007 |
Вышыня | 2,22 | ![]() | 12.08.2014 |
Шост | 5,20 | ![]() | 29.06.2008 |
Даўжыня | 7,90 | ![]() | 26.05.2007 |
Ядро | 15,19 | ![]() | 12.08.2014 |
Дыск | 45,48 | ![]() | 29.07.2010 |
Дзіда | 68,11 | ![]() | 13.08.2014 |
Дзесяцібор'е | 8617 | ![]() | 27.05.2007 |
Дысцыпліна | Вынік | Горад | Дата |
---|---|---|---|
60 м | 7,03 | ![]() | 15.02.2008 |
1000 м | 2.39,80 | ![]() | 06.03.2011 |
60 м з/б | 7,90 | ![]() | 21.02.2010 |
Вышыня | 2,21 | ![]() | 07.03.2014 |
Шост | 5,30 | ![]() | 09.03.2008 |
Даўжыня | 7,69 | ![]() | 15.02.2008 |
Ядро | 15,42 | ![]() | 07.03.2014 |
Сямібор'е | 6303 | ![]() | 07.03.2014 |
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].