wd wp Пошук:

Андрэй Сяргеевіч Краўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. 4 студзеня 1986) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

Выхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года».

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту.

Асабістыя рэкорды

Дзесяцібор’е

Дысцыпліна Вынік Горад Дата
100 м10,86Аўстрыя Гётцыс26.05.2007
400 м47,17Францыя Таланс22.09.2007
1500 м4.24,44Аўстрыя Гётцыс28.05.2006
110 м з/б13,93Беларусь Мінск17.05.2007
Вышыня2,22Швейцарыя Цюрых12.08.2014
Шост5,20Нідэрланды Хенгела29.06.2008
Даўжыня7,90Аўстрыя Гётцыс26.05.2007
Ядро15,19Швейцарыя Цюрых12.08.2014
Дыск45,48Іспанія Барселона29.07.2010
Дзіда68,11Швейцарыя Цюрых13.08.2014
Дзесяцібор'е8617Аўстрыя Гётцыс27.05.2007

Сямібор’е

Дысцыпліна Вынік Горад Дата
60 м7,03Эстонія Талін15.02.2008
1000 м2.39,80Францыя Парыж06.03.2011
60 м з/б7,90Беларусь Магілёў21.02.2010
Вышыня2,21Польшча Сопат07.03.2014
Шост5,30Нідэрланды Хенгела09.03.2008
Даўжыня7,69Эстонія Талін15.02.2008
Ядро15,42Польшча Сопат07.03.2014
Сямібор'е6303Польшча Сопат07.03.2014

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].

Зноскі

  1. Andrei Krauchanka // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. Затрыманыя вядучы «Калыханкі», Міс Беларусь і алімпійскі прызёр па лёгкай атлетыцы. Агулам больш за 1050 затрыманых (бел.) . Наша Ніва (8 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  3. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Дзесяціборцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Мнагаборцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года