У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грынкевіч. Андрэй Міхайлавіч Грынкевіч (4 чэрвеня 1960, г. Берлін, Германія) — беларускі дыпламат. Пасол Беларусі ў Румыніі.
У 1982 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1996 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
1982—1990 гг. — На розных пасадах у Мінскім радыётэхнічным інстытуце
1990—1994 гг.- На розных пасадах у Беларускім оптыка-механічным аб’яднанні
1994—1995 гг. — Намеснік начальніка аддзела знешне-эканамічных сувязяў Інстытута эканамічных даследаванняў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
1995—1997 гг. — Трэці сакратар, другі сакратар Упраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1997—1999 гг. — Начальнік аддзела ЕС і Савета Еўропы ўпраўлення рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
1999—2001 гг. — Начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2002-кастрычніка 2004 года гг. — Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
З 21.10.2004 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя, Каралеўстве Данія і Каралеўстве Нарвегія. Быў адстаўлены з гэтых пасад у жніўні 2012 года[1].
З 25 кастрычніка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі[2].