wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Папкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папкоў. Андрэй Мікалаевіч Папкоў (нар.27 красавіка 1974, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1996 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2008 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

У 2000 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «міжнароднае права, еўрапейскае права» і абараніў дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін (універсітэт), кандыдат юрыдычных навук.

У 1998—1999 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў АССЕР Інстытуце міжнароднага публічнага і прыватнага права, еўрапейскага права і міжнароднага камерцыйнага арбітражу (г. Гаага, Нідэрланды).

У 1996—1997 гадах — аташэ службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1997—2001 гадах — аташэ, трэці, першы сакратар аддзела міжнародна-прававых пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў

У 2001—2005 гадах — першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у г. Нью-Ёрку (ЗША)

У 2005—2006 гадах — начальнік аддзела двухбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

У 2006—2011 гадах — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў

У 2011—2016 гадах — начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў, член Калегіі МЗС. У чэрвені 2016 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа. Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі. Жанаты. Мае сына.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе