wd wp Пошук:

Андрэй Млоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Млоцкі. Андрэй Млоцкі (каля 1570 — пасля 1636) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія

З шляхецкага роду Млоцкіх герба «Праўдзіц», сын Мацея, дзядзька Яна Караля Млоцкага. У 1580-х гг. удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1583 гадоў. Пасля ваяваў у Інфлянтах у час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, удзельнічаў у 1605 годзе ў пераможнай Кірхгольмскай бітве як паручнік гусарскай роты. У 1606 годзе далучыўся да вайсковай канфедэрацыі, якая патрабавала ад караля выплаты жолду.

У 1608—1610 ваяваў у Расіі на баку Лжэдзмітрыя ІІ на чале гусарскай і казацкай рот (300 чал.). 25 чэрвеня 1609 года войска Млоцкага разбіла пад Каломнай атрады Пракопа Ляпунова. У пачатку 1610 года перайшоў на бок караля Жыгімонта ІІІ, які вёў аблогу Смаленска, у чэрвені 1610 перайшоў пад камандаванне гетмана Станіслава Жулкеўскага. Удзельнічаў у 1610 годзе ў пераможнай Клушынскай бітве, пасля заняцця Масквы[ru] ўстанавіў кантроль над Белым Горадам. У Маскве вёў шматлікія баі. Знаходзіўся там да жніўня 1612 года, пасля адышоў з войскамі Яна Караля Хадкевіча. У лістападзе 1612 года удзельнічаў у паходзе на Маскву Жыгімонта ІІІ. У пачатку 1613 года Млоцкі, відаць, удзельнічаў у стварэнні канфедэрацыі ў войску Хадкевіча, якая патрабавала выплаты жолду.

З 1607 года атрымліваў штогод 8 тыс. злотых з Хельмецкага стараства ў Інфлянтах, пасля яго заняцця шведамі атрымаў Аршанскае стараства, дзе актыўна займаўся гаспадаркай. Абраны паслом ад Аршанскага павета на сойм 1629. У 1636 годзе заснаваў Аршанскі кляштар бернардзінцаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Удзельнікі Лівонскай вайны
Катэгорыя·Род Млоцкіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Старосты хельмецкія
Катэгорыя·Ваенныя Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты аршанскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1570 годзе