wd wp Пошук:

Андрэй Берант

Андрэй Берант (польск.: Andrzej Jerzy Berendt (Berent); 21 верасня 1730, Вармія10 студзеня 1805, Інфлянты) – дзеяч рымска-каталіцкага касцёла і педагог.

Біяграфія

У маладыя гады прыбыў у Вільню i тут 15 жніўня 1746 г. уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля высвячэння на ксяндза выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме (1758-1760, 1766-1769), у школах езуітаў у Плоцку і Бабруйску, і, нарэшце, з 1771 па 1776 гг. стаў суперыёрам езуіцкай рэзідэнцыі ў Мсціславе[1].

Пасля ліквідацыі Таварыства Ісуса папам Кліментам XIV (1773), нягледзячы на працяг існавання арганізацыі ў Расійскай імперыі, у 1776 г. вырашыў пакінуць Ордэн і неўзбаве быў прызначаны настяцелем Мсціслаўскай парафіі. Адсюль С.І.Богуш-Сестранцэвіч перавёў яго ў Магілёў, наблізіў да сябе i прызначыў канонікам толькі што арганізаванага магілёўскага капітула. У далейшым Берант фактычна кіраваў епархіяй. Пасля ўвядзення Богуша-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта быў прызначаны ў кастрычніку 1797 г. афіцыялам (кіраўніком) Магілёўскай кансісторыі (1797-1805). У 1802 г. стаў кіеўскім вікарным епіскапам, а ў 1804 г. быў пераведзены на пасаду магілёўскага епіскапа-суфрагана.

Зноскі

  1. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 208.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы